Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
9 і 10 лістапада ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад паказам спектакляў «Винни-Пух и все-все-все» і «Доктар Айбаліт» адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню навукі за мір і развіццё.
У рамках мерапрыемства выступіў фокуснік з культурна-адукацыйнай праграмай «Мир чудес и превращений».
Сумесна з музеем займальных навук «Экспириментус» была прадстаўлена інтэрактыўная праграма, на якой госці тэатра змаглі пазнаёміцца з незвычайнымі навуковымі экспанатамі.