19 лістапада калектыў тэатра прадставіў на фестывалі спектакль «Мастер и Маргарита».
У фестывалі прынялі ўдзел 14 тэатраў з Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана і Сербіі. Калектывы прывезлі спектаклі, заснаваныя на сусветнай класіцы і шэдэўрах рускай літаратуры.
У рамках фестывалю дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей правяла ў Дзіцячай тэатральнай школе Мурманска майстар-класы па сцэнічным маўленні, акцёрскім майстэрстве і сцэнічным руху.
Міжнародны тэатральны фестываль «Арктическая сцена» арганізаваны Мурманскім абласным драматычным тэатрам і рэгіянальным аддзяленнем Саюза тэатральных дзеячаў Расіі пры падтрымцы ўрада Мурманскай вобласці.