Сустрэча з даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
17 студзеня ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» адбылася сустрэча Уладзіміра Валер'евіча Громава, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, з працоўнымі калектывамі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача і Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
З уступным словам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Дзмітрый Сяргеевіч Сямёнаў.
Уладзімір Валер'евіч Громаў адзначыў выдатныя дасягненні нашага народа, якія сталі вынікам згуртаванай працы і адзінства грамадзян. Гэтыя дасягненні дазволілі ўмацаваць незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, а таксама захаваць мір, стабільнасць і бяспеку краіны.
На сустрэчы былі ўзняты пытанні аб датэрміновым галасаванні не па месцы прапіскі, арэндным жыллі, пенсіённым фондзе.
Уладзімір Валер'евіч Громаў – народны артыст Рэспублікі Беларусь, вядучы оперны артыст-вакаліст (барытон) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь