Вынікі фестывалю «Арктическая сцена»
23 лістапада ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача пасля спектакля «Женитьба» старшыня Камітэта па культуры адміністрацыі горада Мурманска, старшыня Мурманскага рэгіянальнага аддзялення Саюза тэатральных дзеячаў Алена Крынжына ўручыла ўзнагароды артыстам нашага калектыву за перамогу ў дзвюх намінацыях на II Міжнародным тэатральным фестывалі «Арктическая сцена» ў горадзе Мурманску.
Вера Палякова-Макей узнагароджана дыпломам у намінацыі «Лепшая жаночая роля» за выкананне ролі Маргарыты.
Дзмітрый Клімовіч узнагароджаны дыпломам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за выкананне ролі Азазела.
Міжнародны тэатральны фестываль «Арктическая сцена» адбыўся з 15 па 22 лістапада. Фестываль арганізаваны Мурманскім абласным драматычным тэатрам і рэгіянальным аддзяленнем Саюза тэатральных дзеячаў Расіі пры падтрымцы ўрада Мурманскай вобласці.