
У гэтым годзе мы прадставілі спектакль “Женитьба”, рэжысёр-пастаноўшчык – лаўрэат тэатральнай прэміі “Золотая маска” Цімур Кулаў.
Перад паказам дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей разам з Цімурам Кулавым адказалі на пытанні журналістаў тэлеканала “Мир”.
Акрамя таго, Вера Палякова-Макей сустрэлася з дырэктарам ТЮГа ім. А. А. Бранцава Святланай Лаўрацовай і дырэктарам Дзяржаўнага рускага тэатра драмы ім. Ф. А. Іскандэра Іракліем Хінтба.






