Аднойчы ў Новасібірску – “Однажды в Сладкограде”
23 мая ў рамках замежнай праграмы “Большие гастроли” ў Новасібірскім акадэмічным маладзёжным тэатры ”Глобус” адбыўся паказ спектакля “Однажды в Сладкограде” ўстановы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача”.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Джамілашвілі.
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва.
Таксама калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача наведаў Новасібірскі заапарк імя Р.А. Шылы.
"Вялікія гастролі" рэалізуюцца ФДБУК РАСКАНЦЭРТ згодна з Усерасійскім гастрольна-канцэртным планам Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.



