
Першым спектаклем у праграме гастроляў стала камедыя "Чужой ребенок" па аднайменнай п'есе Васіля Шкваркіна.
Дырэктар нашага тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей выступіла з уступнай прамовай.
Галоўны рэжысёр Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава, народны артыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Калмыкія Сяргей Бурлачэнка і заслужаны артыст Рэспублікі Калмыкія Очыр Такаеў прынялі ўдзел у тэлепраграме "Мастерская с Верой Поляковой".
Генеральны дырэктар тэатра, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Калмыкія, Ганаровы работнік культуры Азербайджана, Ганаровы грамадзянін Рэспублікі Калмыкія Галіна Шураева і народная артыстка Рэспублікі Калмыкія Вера Цепкеева далі інтэрв'ю для тэлеканала АНТ, падзяліўшыся падрабязнасцямі аб гастрольнай праграме.

