Прэс-канферэнцыя ў Новасібірску
22 мая, у дзень адкрыцця другой секцыі замежнай праграмы “Большие гастроли”, у прэс-цэнтры ТАСС адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прыняла ўдзел установа “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача”.

На пытанні журналістаў адказвалі:
• дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей,
• намеснік міністра культуры Новасібірскай вобласці Ірына Рудкоўская,
• дырэктар Новасібірскага акадэмічнага Моладзевага тэатра “Глобус”, заслужаны работнік культуры Расіі Таццяна Людміліна,
• рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Самбук.
“Большие гастроли” рэалізуюцца Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры “РОСКОНЦЕРТ” згодна з усерасійскім гастрольна-канцэртным планам Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.


