Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе
26 красавіка, у Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе, ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад паказам спектакля «Кентэрвільскае прывідзенне» адбылася тэматычная праграма, рэалізаваная сумесна з музычнай супольнасцю «Варыяцыя».

Удзельнікі мерапрыемства звярнуліся да музычных форм, якія дазваляюць глыбей раскрыць тэму ўплыву Чарнобыля на лёсы людзей і культурную прастору краіны.
Сумесная ініцыятыва тэатра і музычнай супольнасці «Варыяцыя» стала часткай асветніцкай дзейнасці, накіраванай на развіццё грамадзянскай свядомасці і ўмацаванне культурных сувязяў.











