Асцярожна! Мы ядавіты
23 мая ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад паказам спектакля «Наперад у мінулае» адбылося адукацыйнае мерапрыемства «Асцярожна! Мы ядавіты», арганізаванае сумесна з УА «Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі».

У межах праграмы гледачы пазнаёміліся з асаблівасцямі прадстаўнікоў фаўны і флоры, даведаліся пра іх ролю ў экасістэме і правілы бяспечных паводзін у прыродным асяроддзі.
Мерапрыемства рэалізавана ў межах культурна-адукацыйнага праекта «Экалогія і культура» пад дэвізам «Пазнаём краіну родную».











