Конкурсны паказ спектакля “Мастер и Маргарита”
18 лістапада ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыўся паказ спектакля “Мастер и Маргарита” для складу журы Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” 2025 года.

Спектакль “Мастер и Маргарита” — фантастычная казка для дарослых па матывах аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава (рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук) — прайшоў у другі этап конкурсу ў секцыі “Тэатр драмы”.
Традыцыйна гледачоў сустракалі ў вобразах мімаў студэнты кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама па тэатры былі расстаўленыя фотазоны, стылізаваныя пад дэкарацыі спектакля. На другім паверсе адбыўся атмасферны канцэрт музычнай супольнасці “Вариация”.














