Напярэдадні Дня работнікаў культуры
10 кастрычніка, напярэдадні Дня работнікаў культуры, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" прыняў удзел у святочным канцэрце “Новый сезон. Время новых открытий”, які адбыўся ў Мінскім гарадскім палацы культуры.

Гледачам быў прадстаўлены арыгінальны канцэртны нумар па матывах спектакля “Ревизор — модный обзор”, у якім дырэктар, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей выканала галоўную ролю.
Вядучымі святочнага мерапрыемства сталі артысты тэатра Андрэй Асімовіч і Дзмітрый Клімовіч.







