Гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра!
15 лістапада ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыліся гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра са спектаклем “Сказка про веселого эльфа и злую колдунью".

Рэжысёр-пастаноўшчык — Яна Янчык.
Перад спектаклем з прывітальным словам выступіла дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей.
Таксама перад спектаклем адбылася праграма адукацыйна-прафілактычнага праекта “Школа безопасности” сумесна з МНС.
Мерапрыемства правёў старшы інспектар Ленінскага РАНС Куніцкі Павел Аляксандравіч.
















