Напярэдадні Дня настаўніка!
1 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад спектаклем “Букет” адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска.

З прывітальным словам выступілі намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Ананіч Наталля Юр’еўна, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Смірнова Вольга Яўгеньеўна, старшыня Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Шпак Ірына Міхайлаўна.
Педагогаў павіншавалі з надыходзячым прафесійным святам, а таксама ўручылі ўзнагароды за высокія дасягненні ў сферы школьнай адукацыі.
Для гасцей нашага тэатра адбыўся паказ спектакля — бліскучай камедыі пра каханне “Букет” па п'есе Яны Старадуб-Афанасьевай.







