Дзень пажылых людзей
1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбылася экскурсія па закуліссю тэатра для ветэранаў працы, былых супрацоўнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Госці даведаліся пра гісторыю і традыцыі тэатра, пазнаёміліся з унікальнымі магчымасцямі сцэны, зазірнулі ў грымёрныя артыстаў, а таксама наведалі майстэрні і новую мастацкую выставу “Тэатр, дзе нараджаюцца мары”.
Калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача віншуе ветэранаў працы з Днём пажылых людзей і жадае моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, цяпла і клопату!



