XII Санкт‑Пецярбургскі Міжнародны форум аб’яднаных культур
24 верасня дырэктар установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова‑Макей выступіла з дакладам «Як будаваць рэпертуар са спектакляў на рускай і беларускай мовах: вопыт інтэграцыі» ў рамках круглага стала «Культурны дыялог на скрыжаванні культур. Супрацоўніцтва рускіх і нацыянальных тэатраў за мяжой. Узаемадзеянне і ўзаемнае ўзбагачэнне», арганізаванага ў межах XII Санкт‑Пецярбургскага Міжнароднага форуму аб’яднаных культур.

У сваім выступленні Вера Палякова‑Макей прадставіла практычныя падыходы да фарміравання двухмоўнага рэпертуару, падкрэсліўшы значнасць інтэграцыі рускамоўных і беларускамоўных пастановак для развіцця сучаснага тэатральнага працэсу і ўмацавання культурнага дыялогу.
Даклад выклікаў зацікаўленую дыскусію сярод удзельнікаў круглага стала і стаў важным укладам у абмеркаванне стратэгій міжкультурнага ўзаемадзеяння тэатраў.













