Да Дня настаўніка
24 верасня ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка. У ўрачыстай абстаноўцы было праведзена ўзнагароджанне педагогаў Савецкага раёна горада Мінска за добрасумленную працу, прафесійныя дасягненні і ўклад у развіццё сістэмы адукацыі.

З прывітальным словам выступіў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска Шчэковіч Аляксандр Уладзіміравіч, падкрэсліўшы значнасць працы педагогаў і іх ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення.
У рамках праграмы для гасцей тэатра быў арганізаваны паказ спектакля «Джульетта. Ромео. Шекспир.», які стаў яскравым завяршэннем святочнага дня.
















