Праца. Стварэнне. Будучыня
Дырэктар установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей прыняла ўдзел у якасці спікера на рэгіянальным жаночым форуме, які аб’яднаў 50 прадстаўніц арганізацый Управлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Форум прайшоў пад дэвізам «Праца. Стварэнне. Будучыня», падкрэсліваючы значную ролю жанчын у жыцці грамадства і развіцці дзяржавы.
У межах Года беларускай жанчыны, абвешчанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, удзел дырэктара тэатра стаў важным сведчаннем актыўнай пазіцыі жанчын у культурнай і грамадскай сферах.












