Мерапрыемства «Школы бяспекі»
18 красавіка ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» перад паказам спектакля «Винни-Пух и все-все-все» адбылося мерапрыемства ў межах адукацыйна‑прафілактычнага праекта «Школа бяспекі», арганізаванае сумесна з Ленінскім РАНС.

Юныя гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з элементамі працы выратавальнікаў: прымераць касцюм выратавальніка, паўдзельнічаць у настольных гульнях і конкурсах па асновах паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Таксама дзецям быў прадстаўлены навучальны мультфільм «Чароўная кніга МНС».













