Апошні дзень Вялікіх гастроляў!
13 красавіка ў Екацярынбургскім тэатры юнага гледача адбыўся заключны паказ праграмы «Большие гастроли» — спектакль «Не Ёжик». Пастаноўка стала фінальным мерапрыемствам гастрольнай праграмы, прадстаўленай Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача.

Тэатр выказвае падзяку гледачам Ніжняга Тагіла і Екацярынбурга за ўвагу і цёплы прыём, які суправаджаў калектыў на працягу ўсіх дзён гастроляў.
Праграма «Большие гастроли» рэалізуецца ФДБУК «РОСКОНЦЕРТ» у адпаведнасці з Усерасійскім гастрольна-канцэртным планам Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Тэатр выказвае ўдзячнасць праекту за арганізацыйную падтрымку і магчымасць творчага ўзаемадзеяння.













