
Калектыў тэатра разам з дырэктарам, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Верай Паляковай-Макей наведалі Усходнія могілкі ў Мінску, на якіх знаходзіцца магіла Любові Іванаўны Мазалеўскай — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, заснавальніка і галоўнага рэжысёра ТЮГа ў 1955-1961, 1963-1964 гг.
Гэтая вялікая жанчына імкнулася стварыць калектыў аднадумцаў, яна карпатліва выхоўвала маладых акцёраў.
Мы не забываем пра тых, без каго Тэатра юнага гледача не было б!


