/

Завяршэнне юбілейнага тыдня з Верай Паляковай!

Завяршэнне юбілейнага тыдня з Верай Паляковай!

З 18 па 24 кастрычніка ў Тэатры юнага гледача адбыўся святочны тыдзень з нагоды юбілею дырэктара, заслужанай артысткі РБ Веры Паляковай-Макей!

big
На працягу 6 дзён гледачам былі прадстаўлены спектаклі з удзелам Веры Аляксандраўны, а таксама гастролі Тэатра-фестывалю “Балтийский дом” (г. Санкт-Пецярбург).
Увесь тэатр быў напоўнены жывой музыкай у выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М. І. Глінкі. Інтэрактыўную праграму падрыхтавалі студэнты кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У фае тэатра былі ўсталяваныя фотазоны, стылізаваныя пад дэкарацыі спектакля з несмяротнымі фразамі з рамана Міхаіла Булгакава “Мастер и Маргарита”.

22 кастрычніка, у дзень нараджэння Веры Аляксандраўны, дырэктара Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаную артыстку РБ прыйшлі павіншаваць ганаровыя госці:
Ірына Уладзіміраўна Дрыга – начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
Святлана Васільеўна Сіліч – начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
Наталля Уладзіміраўна Астахава – дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга;
Святлана Іванаўна Сухавей – старшыня Гільдыі акцёраў кіно Беларусі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;
Ала Валер’еўна Сцебакова – дырэктар тэатра-студыі кінаакцёра.
Таксама 22 кастрычніка Вера Аляксандраўна была ўзнагароджана залатым медалём імя Юрыя Тарыча “за шматгадовы ўклад у беларускі кінематограф, вернасць высокім ідэалам нацыянальнай культуры”.

Гэта было сапраўды незабыўна: кожны дзень у ТЮГу быў насычаны спектаклямі, музыкай і, вядома, напоўнены вамі, нашы любімыя гледачы!
Нягледзячы на тое, што святочны тыдзень завяршыўся, хочам яшчэ раз павіншаваць Веру Палякову-Макей з юбілеем і пажадаць усяго самага светлага, што ёсць у свеце!
Чакаем 10 лістапада ў 19.00 на спектаклі “Каренина” з Верай Аляксандраўнай. Пастаноўка ўдзельнічае ў VII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

inchinchinchinchinchinchinchinchinchinch
inch
inch
inch
inch
inch
inch
inch
inch
inch
inch

Конкурс юных чытальнікаў

Конкурс юных чытальнікаў

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінскім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці адбыўся раённы конкурс чытальнікаў «Мы о...

09/05/2025

Ускладанне кветак

Ускладанне кветак

9 мая работнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі.

09/05/2025

Хвіліна маўчання

Хвіліна маўчання

9 мая ў 12:00 у памяць аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны будзе аб'яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

08/05/2025

Другі дзень марафону

Другі дзень марафону

Марафон спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, працягваецца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага...

08/05/2025

Віншаванне з Днём Перамогі

Віншаванне з Днём Перамогі

9 Мая – свяшчэнная дата для кожнага з нас. Гэта дзень мужнасці, нязломнай волі і вялікай падзякі пакаленню пераможцаў. Мы з гонарам захоўваем...

08/05/2025

Другі дзень марафону спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне

Другі дзень марафону спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне

7 мая адбыўся паказ музычнага спектакля "Альпы. Сорок первый" па матывах аповесці Васіля Быкава "Альпійская балада".

08/05/2025

Марафон спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне стартаваў у Тэатры юнага гледача

Марафон спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне стартаваў у Тэатры юнага гледача

6 мая ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача стартаваў марафон спектакляў аб Вялікай Айчыннай вайне, прысвечаны 80-годдзю Перамогі.

07/05/2025

Культурная праграма ў дні прэм’еры

Культурная праграма ў дні прэм’еры

2-4 мая, у дні прэм'ерных паказаў спектакля "Питер Пэн", ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр...

04/05/2025

Прэм’ера чароўнай казкі "Питер Пэн"

Прэм’ера чароўнай казкі "Питер Пэн"

3 мая ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь"Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" адбылася прэм'ера чароўнай казкі для...

04/05/2025

Дзеці мараць пра мір і шчасце

Дзеці мараць пра мір і шчасце

26 красавіка ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" перад спектаклем...

26/04/2025

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com