
Перад спектаклем калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача правёў прэзентацыю, у рамках якой распавёў аб трупе, рэпертуары і будучых праектах тэатра.
Спектакль-канцэрт “Вспомним всех поименно…” быў цёпла прыняты пецярбургскай публікай, натхніў гледачоў дзяліцца гісторыямі пра подзвігі сваіх блізкіх.
Фестываль праходзіў з 4 па 9 красавіка на пляцоўцы тэатра “Балтийский дом” (г. Санкт-Пецярбург) і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сёлета ў фестывалі “Встречи в России” прынялі ўдзел вядучыя тэатральныя калектывы з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана і Узбекістана.



