Гастролі Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В. І. Дуніна-Марцінкевіча
5 і 6 красавіка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбыўся паказ спектакляў Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).

5 красавіка артысты прадставілі музычную казку па матывах твора А. М. Талстога "Буратино". 6 красавіка адбыўся яркі паказ скамарошыны па матывах казкі П. П. Яршова "Конёк-Горбунок». Пастаноўкі былі цёпла прыняты гледачамі.
Перад спектаклямі адбыліся культурна-адукацыйныя мерапрыемствы. У суботу супрацоўнікі Ленінскага РАНС правялі інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на замацаванне ведаў аб правілах бяспекі. У нядзелю юныя артысты музычнага згуртавання "Вариация" выканалі класічныя творы.