: 16+
100
Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Кампазітар і аўтар аранжыровак: Антон Смаленскі
У святочную ноч улюбляюцца наўгародскі князь Уладзімір і полацкая прыгажуня-
князёўна Рагнеда. Іх каханне падобнае вяршыні гары, вышыня якой пазнаецца цягай да прорвы. Нячыстае паходжанне Уладзіміра – вось прычына ўсім нягодам. Падмануты бацькам Рагнеды наўгародскі князь вырашаецца на самае жахлівае...
На што здольны ўніжаны чалавек? Што хаваецца за прагай помсты: боль падманутага даверу або лютасць заваёўніка?
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе легенду пра каханне «Палачанка» па матывах трагедыі беларускага драматурга і сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.
Спектакль прысвячаецца памяці беларускага драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Андрэя Андросіка (1995-2003 гг.).
Рагвалод:
Рагнеда:
Уладзімір:
Дабрыня:
Блуд:
Любава:
Мамулька:
Селянін:
Ярыла: