BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


З НАГОДЫ МЁРТВЫХ ДУШ

Аўтары: Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастарнак, Аляксандр Баркар
Пераклад: Жана Лашкевіч
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр БАРКАР
Мастак-пастаноўшчык: Анастасія ТРУБНІКАВА

У невялікую бібліятэку трапляе маладая практыкантка з мараю “усё перарабіць-асучасніць” і адразу ладзіць мерапрыемства пад назваю бібліяноч. Там на спірытычным сеансе яна выклікае кнігу, якую калісьці  знішчыў (спаліў)  сам аўтар. Другі том “Мёртвых душ”  з’яўляецца і… застаецца.  Але слава старасвецкага рарытэта яго не здавальняе – ён вымагае ўлады над кнігамі ды чытачамі, шырэй – чалавецтвам. Метады ягоныя па-д’ябальску эфектыўныя, а мэты – туманныя ды злавесныя. Між тым бібліятэку, нягледзячы на нядрэнныя фонды,  лічаць бесперспектыўнай і вось-вось зачыняць, а Другі том “Мёртвых душ” знаходзіць падтрымку і даведваецца пра інтэрнэт…

Фота Таццяны Матусевіч.

Акторы

Валя, унучка Алены Сцяпанаўны: Арына РАБЫЧЫНА
Кіра, бібліятэкарка-практыкантка: Марыя ВОЗБА-ГАРАНСКАЯ
Нік, гулец і вучань сярэдняй школы: Уладзіслаў ВІНАГРАДАЎ
Маленькі прынц: Дзмітрый КОЗЕЛ
Другі том “Мёртвых душ”: Генадзь ГАРАНСКІ
Намеснік: Іван УШАКЕВІЧ
Алена Сцяпанаўна, бібліятэкарка: Вольга СІНІЦА

Фотагалерэя