Галоўны герой нашага прадстаўлення – нехта Зганарэль, якога прымаюць за доктара. Ды такого вядомага і ўмелага, што ад яго чакаюць і нават вымагаюць цудаў акрыяння! Намаганні Зганарэля неяк адгаварыцца прыводзяць хіба што… новых пацыентаў, усё больш шчодрых ды ўплывовых. Адзін з іх просіць дапамагчы з любоўнай інтрыгай, што пагражае бліскучай кар’еры прафесара Зганарэля…
Мальеравы жарты перажылі стагоддзі, але надзённыя да сёння і ўсё яшчэ цаляюць трапна. Няўжо ж класік жартаваў?