BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Майго юнацтва крылы

Аўтар: Аркадзь Куляшоў
Мастак-пастаноўшчык: Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ

У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”

“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі

Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,

То не пакутвалі б і не кахалі,

Не плакалі… і не былі б людзьмі.»

 

Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму «Хамуціус» (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, што ўзяў сабе Кастусь Каліноўскі, падкрэсліўшы блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.

Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.

Артысты

Фотагалерэя