Казка на дзве дзеі без антракту. Прэм’ера – 22 снежня 2011 г.
Ці часта ў нашым жыцці здараюцца цуды?
Жыхары казачнага лесу ўпэўнены – сапраўдныя дзівосы адбываюцца толькі з тымі, хто не баіцца выпрабаванняў!
…Выпрабаванне, з якім пад Новы год сутыкнуліся Вожык і Мядзьведзік, памяняла іх стаўленне да цуду, таму што… і сапраўды з нашымі героямі адбыўся самы сапраўдны цуд!
Калі ты слабы і маленькі – гэта зусім не значыць, што кожны можа цябе пакрыўдзіць. Калі ты ўсяго баішся, дык у цябе заўсёды ёсць магчымасць стаць смелым! А калі ў цябе ёсць сябра, дык не варта яго губляць!
Усё вельмі проста – сапраўдныя цуды мы ствараем самі!