BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Чырвоны каптурок і Тры вясёлыя парсючкі

Інсцэніроўка і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Тамара Пігулеўская

Дзея 1. Чырвоны каптурок

Па матывах франзускай і нямецкай народных казак

 

Чым можа скончыцца сустрэча дзяўчынкі з ваўком? Старую казку пра Чырвоны каптурок расказваюць па-рознаму. Яе запісалі і надрукавалі нейкіх трыста гадоў таму, але з тых часоў наша жыццё вельмі змянілася. Мо змянілася і казка? А давайце праверым!

 

Дзея 2. Тры вясёлыя парсючкі

Па матывах ангельскай народнай казцы

 

Тры дружных, весёлых і вельмі падобных адзін на аднаго парсючкі рыхтуюцца да зімы і будуюць сабе дамкі. Да гэтай важнай справы яны ставяцца зусім па-рознаму, але толькі Воўк высвятляе, што ў іх атрымалася ў выніку.

Акторы

Чырвоны каптурок, Парсючок Нуф-Нуф: Арына РАБЫЧЫНА
Разбойнікі, Парсючок Наф-Наф: Марыя ВОЗБА-ГАРАНСКАЯ, Марыя ЯКІМЧУК
Маці, бабуля, Парсючок Ніф-Ніф: Анастасія АСТАПЕНКА

Фотагалерэя