
: 6+
60
Па матывах казкі Я. Л. Шварца «Сказка о потерянном времени»
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Джамілашвілі
Мастак-пастаноўшчык: Дар'я Волкава
Відэакантэнт: Андрэй Каралевіч
Спектакль «Наперад у мінулае!» па матывах папулярнага твора Яўгена Шварца «Сказка о потерянном времени» адкрывае гледачу чароўны свет у стылі стымпанк-фэнтэзі!
Знаёмая гісторыя пра хлопчыка Пецю Зубава, які не цаніў свой час, лайдачыў і спазняўся ў школу, ператвараецца ў захапляльную прыгоду. Злыя чараўнікі крадуць страчаны Пецей час, і ён пераўтвараецца ў старога дзеда. Цяпер хлопчыку трэба прайсці шмат выпрабаванняў, каб перамагчы злых чараўнікоў, вярнуць маладосць і зразумець, як важна не марнаваць час дарма і шанаваць кожнае імгненне жыцця!
Гэты музычны спектакль, напоўнены гумарам, выдатна падыдзе для сямейнай аўдыторыі і прыхільнікаў фантастыкі, якія жадаюць адчуць магію часу праз унікальную стымпанк-атмасферу.
Бім-Бом:
Хвілінка:
Пеця Зубаў:
Воўка Пацехін:
Маруся Паспелава:
Пан Лайдакоўскі:
Пан Нудота:
Спадарыня Капрыза:

