//

Палачанка

Палачанка

Легенда пра каханне па матывах п’есы Аляксея Дударава

big

: 16+

100

Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Кампазітар і аўтар аранжыровак: Антон Смаленскі

У святочную ноч улюбляюцца наўгародскі князь Уладзімір і полацкая прыгажуня-
князёўна Рагнеда. Іх каханне падобнае вяршыні гары, вышыня якой пазнаецца цягай да
прорвы. Нячыстае паходжанне Уладзіміра – вось прычына ўсім нягодам. Падмануты
бацькам Рагнеды наўгародскі князь вырашаецца на самае жахлівае...
На што здольны ўніжаны чалавек? Што хаваецца за прагай помсты: боль падманутага
даверу або лютасць заваёўніка?
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе легенду пра каханне
«Палачанка» па матывах трагедыі беларускага драматурга і сцэнарыста, заслужанага
дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэата
Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.
Спектакль прысвячаецца памяці беларускага драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава і
мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Андрэя
Андросіка (1995-2003 гг.).

04/11/2024
19:00

Палачанка

05/11/2024
19:00

Палачанка

06/11/2024
19:00

Палачанка

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com