: 0+
60
Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук (Масква).
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва.
Кампазітар: Сяргей Сухамлін.
Пухнатыя лясныя зверы адмаўляюцца гуляць з Вожыкам, таму што ён не падобны на астатніх і вельмі калючы. Вавёрка і Заяц пераконваюць яго стаць такім, як усе – мяккім і пухнатым, – таму Вожык вырашаецца на адчайнасць…
Ці прымуць у лесе новага цуда-звера? Ці пазнае яго родная маці? Ці атрымаецца не Вожыку павярнуць усё назад?
Наш добры спектакль пераканае любога маленькага і нават дарослага гледача, што няма нічога лепш за тое, чым быць самім сабой, слухаць сваё сэрца і шанаваць блізкіх. А вясёлыя песні гарантуюць добры настрой!