: 6+
55
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вiталь Баркоўскi.
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава.
Музычнае афармленне: Павел Захаранка.
Балетмайстар: Анастасія Астапенка.
Ніколі ў казцы час не стаіць на месцы. Так праз сто гадоў Вялікі дуб з казкі пра драўлянага чалавечка Пінок’ё апынуўся амаль у цэнтры горада. А ў цэнтры горада свае правілы: не смеціць (жалудамі і лісцем), не шумець (галінамі, нават калі вецер), не замінаць (напрыклад, ажыўленаму руху).
За сто гадоў на гісторыю пра драўлянага чалавечка Пінок’ё і ягонага бацьку Джэпета гараджане зусім забыліся. Затое Кот і Ліса па-махлярску пераканалі іх у тым, што горад – толькі для людзей, таму трэба спілаваць Вялікі дуб, каб на ягоным месцы нешта пабудаваць. Пажадана – вялікі шматпавярховы забаўляльны цэнтр пад назвай “Краіна забаў”.
Гэткія навіны вельмі непакояць і нават палохаюць Фею, гаспадыню казкі. Ёй на дапамогу спяшаецца сябра, знакаміты каралеўскі казачнік Малы Шэльма – ён самы Хітрун, Круцель і Гарэза (магчыма, вы з ім пазнаёміліся на спектаклі нашага тэатра “Кот у ботах”). Ён разумны, вясёлы, нічога не баіцца! І таму абавязкова што-небудзь прыдумае…
Фея:
Пiнок’ё:
Джэпета, Манджафока, Селянiн:
Кот:
Ліса:
Цвыркун-Балбатун: