: 0+
60
Режысёр-пастаноўшчык: Ганна Джамілашвілі.
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава.
Кампазітар: Генадзій Гаранскі.
Харэограф: Вольга Скварцова-Кавальская.
Вясёлая, знаёмая кожнаму дзіцяці і даросламу гісторыя пра святкаванне імянінаў Мухі, падступнага Павука і адважнага Камарыка. Але што, калі пра тваё свята забыліся? Крыўдна, праўда? А як знайсці сяброў, калі ты з выгляду маленькая шэрая Мушка, а ў душы красуня з крыламі Матылька? І чаму з першай непрыемнасцю кузуркі так спалохаліся, што па кутах, шчылінах паразбегліся? Чаму толькі маленькі Камарык кінуўся ратаваць Муху ад страшнага Павука?
Пасля нашага спектакля паспрабуем разам падумаць над тым, што такое сапраўдная дружба, як важна не здраджваць сябрам, быць смелымі і гатовымі прыйсці на дапамогу.
У спектаклі шмат музыкі, танцаў і любімых вершаў Карнея Іванавіча Чукоўскага.
Конік:
Камар:
Матыль:
Божая кароўка:
Муха:
Таракан:
Блыха:
Павук: