Аб спектаклі
Катэгорыя гледачоў: 6+
60 хвілін
Спектакль на рускай мове
Аўтар: Шарль Перо.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі.
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва.
Кампазітар: Павел Захаранка.
Балетмайстар: Анастасія Астапенка.
Малы хітраван – новы дварцовы казачнік, які ладзіць не толькі з каралём, але і з дзецьмі. Малы хітраван распавядае ім пра Ката ў ботах, знаёміць з Казачным каралеўствам, Каралём і Прынцэсай і запрашае паўдзельнічаць у самой казцы: адказаць на пытанні, падтрымаць персанажаў і нават сыграць некалькі роляў!
Між іншым Кароль, як добры бацька, заклапочаны тым, што яго любімая дачка не вельмі падобная на сапраўдную прынцэсу, не ўмее капрызіць, аддаваць загады і траціць прытомнасць. Ён вырашае выдаць Прынцэсу замуж – ды хай муж займаецца яе адукацыяй!
Тым часам Прынцэса і Жак, гаспадар ката, не толькі знаёмяцца, але і ўлюбляюцца не на жарт, а Кот у ботах прыдумляе, як дапамагчы свайму беднаму гаспадару ажаніцца на Прынцэсе. Але ў Казачным каралеўстве з’яўляецца Маркіз Люда дэ Ед – настойлівы і вельмі хітры прэтэндэнт на руку і сэрца Прынцэсы. З дапамогай жаніцьбы Маркіз разлічвае на прызнанне свайго незвычайнага таленту, які да пары да часу трымае ў сакрэце…
Прэм’ера адбылася 1 чэрвеня 2017 года.
Артысты
Кот:
Жак:
Кароль:
Прынцэса:
Людаед:
Плут малыш:
Фотагалерэя
0 / 0
Афіша спектакля
спектаклі для паказу адсутнічаюць
Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»