: 6+
90
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: Ганна Джамілашвілі.
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава.
Музычнае афармленне: Андрэй Каралевіч.
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка.
Сям’я прагрэсіўных амерыканцаў купляе сярэднявечны англійскі замак Кентэрвіль, у якім вось ужо трыста гадоў жыве адзін неспакойны прывід і наганяе жах на ўсіх яго насельнікаў. Сэр Сайман Кентэрвіль – грозны і небяспечны! Вось толькі новыя гаспадары не толькі не баяцца прывідаў, але нават ладзяць на Саймана сапраўднае паляванне. Няшчаснаму духу нічога не застаецца, як вечна хавацца ў цёмных падвалах замка і аплакваць свой горкі лёс. Калі толькі... Знойдзецца чыстая нявінная душа, поўная любові і спагады, якая пашкадуе нашага прывіда і дапаможа яму знайсці вечны супакой.
Рамантычную гісторыю, прыдуманую Оскарам Уайлдам больш за сто гадоў таму, мы ператварылі ў захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзецям, і іх бацькам.
Канферансье:
Сайман, прывід:
Містэр Оціс:
Місіс Оціс:
Вірджынія:
Цім:
Том:
Лэдзі Элеанора:
Сэр Эдуард:
Міс Амні, ахмістрыня: