//

РАІСА АСТРАДЗІНАВА

union

РАІСА АСТРАДЗІНАВА

Артыст драмы, вядучы майстар сцэны

У 1979-82 гг. – вучоба ў Мінскім інстытуце культуры (“Рэжысура самадзейнага тэатра”). 1982-84 гг. – вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (Тэатральны факультэт, “Артыстка драматычнага тэатра і кіно”).

з 5 снежня 1985 г.

Раіса Астрадзінава ў кожнай сваёй ролі шляхетна-запамінальная і заўсёды розная. У "Паліяне" яе персанаж – сурова-гратэскны, а ў "Кошчыным доме" наадварот – увасабленне ўсяго таго, што мы называем гламурным хараством.

Нарадзілася 27 сакавіка, 1962 г. у вёсцы Лосева (Семілукскі р-н. Расійская Федэрацыя).

Па-за працай ў тэатры, Раіса Астрадзінава, акрамя працы ў кіно і ў серыялах, актыўна супрацоўнічае з мультыплікатарам Аляксандрам Ленкіным, а таксама прымала ўдзел у агучванні мультфільма "Калабок", які паставіў легендарны рэжысёр Эдуард Назараў.

Фільмаграфія:

"Юрка – сын камандзіра", рэж. Мікалай Лук’янаў. 1984 г.

"Рэактыўны парсючок" м/ф, рэж. Аляксандр Ленкін. 1994 г.

"Церам-церамок" м/ф, рэж. Аляксандр Ленкін. 1998 г.

"Каменская – 2" т/с., серыя 5-я: "За ўсё трэба плаціць", рэж. Юры Мароз. 2002 г.

"Нядзеля ў жаночай лазні" т/с., серыя 8-я: "За двума зайцамі", рэж. Андрэй Гарбаты. 2005 г.

"Ваша мосць" т/с., серыя 7-я, рэж. Андрэй Кавун. 2007 г.

"Суд" т/с., серыя 14-я: "Прыгажосць, якая знікае", рэж. Ірына Аркадзьева, Святлана Фрычынская. 2009 г.

"Рыбка, якую звалі нельга" м/ф, рэж. Аляксандр Ленкін. 2011 г.

"Сямейны дэтэктыў" т/с., серыя: "Дзяўчына з нашага горада", рэж. Сяргей Сцяпанаў. 2012 г.

"Сямейныя справы", рэж. Аляксандр Канановіч. 2012 г.

"Адналюбы", рэж. Алеко Цабадзэ. 2012 г.

"Калабок" м/ф, рэж. Эдуард Назараў, Марына Карпава. 2013 г.

Узнагароды:

Падзяка за шматгадовую добрасумленную працу. 2014 г.

inch
img

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com