BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Дар’я Волкава


Галоўны мастак

Дар'я Волкава ўжо 11 гадоў працуе мастаком-пастаноўшчыкам у Тэатры
юнага гледача. У 2000 годзе яна скончыла Беларускую акадэмію
мастацтваў па спецыяльнасці «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс». Сваей
творчай працай Дар’я ўнесла вялікі асабісты ўклад у развіццё тэатра,
не раз работы Дар’і былі адзначаны тэатральным крытыкам Надзеяй
Бунцэвіч у газеце «Культура» як «даволі даволі простая і адначасова
цалкам функцыянальная», «Ніякай жудаснай пярэстасці, пекла якой
мітусня ў вачах. Усе строі – па законах авангарднай маладой моды» –
пра спектакль «Муха-Цакатуха»; «Дый сама эстэтыка спектакля скіравана
ў будучыню...» – пра спектакль «Калі прачнецца Бог...»; «А яркія
перамоўныя дэкарацыі толькі даюць імпэту» – пра спектакль «Казкі
дзядзькі Якуба». Яе апошнія работы можна паглядзець у спектаклях:
«Муха-Цакатуха», «Царэўна-жабка», «Казкі дзядзькі Якуба», «Калі
прачнецца Бог...», «Шамаціла», «Кентервильское привидение». З мая 2022
года галоўны мастак Тэатра юнага гледача.

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Кошчын Дом (Мастак-пастаноўшчык)
Мая маленькая чарадзейка (Мастак-пастаноўшчык)
Доктар Айбаліт (Мастак-пастаноўшчык)
Таямніца ледзяных гор (Мастак-пастаноўшчык)
ПІНОК’Ё (Мастак-пастаноўшчык)
Муха-Цакатуха (Мастак- пастаноўшчык)
Я бачу сонца (Мастак па касцюмах)
Казкi дзядзькi Якуба  (Мастак-пастаноўшчык)
Царэўна-Жабка (Мастак-пастаноўшчык)
Калі прачнецца Бог... (Мастак-пастаноўшчык)
Шамаціла (Мастак-пастаноўшчык)
Кантрольнае сачыненне (Мастак-пастаноўшчык)
Кентервильское привидение (Мастак-пастаноўшчык)
ЖЕНЯ + ТАНЯ = ЛЮБОВЬ (Художник-постановщик)
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, ЗВАНОЧАК! (Мастак-пастаноўшчык)

Асобы тэатра