Увасобіў больш за сорак спектакляў паводле класічнай сусветнай, нацыянальнай і сучаснай драматургіі.
Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (рэжысёрскае аддзяленне, 1991 г.), службу ў тэатры сумяшчаў з педагагічнай дзейнасцю па дысцыпліне “Рэжысура і майстэрства акцёра”.
У 1993-2010 гг. служыў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рэжысёрам-пастаноўшчыкам.
У розных тэатрах паставіў больш за сорак спектакляў паводле класічнай сусветнай, нацыянальнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаны “Смерць Тарэлкіна” Аляксандра Сухаво-Кабыліна; «Вечны Фама» Фёдара Дастаеўскага; «Свае людзі – паладзім» Аляксандра Астроўскага; «Пігмаліён» Бернарда Шоў; «Крэслы» Эжэна Іянескі; «Восеньская саната» Інгмара Бергмана, “Крыху пяшчоты” Альда Нікалаі.
Стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедіі на Таганцы пад кіраўніцтвам Юрыя Любімава, (Масква, 1999 г.), ува МХАТ імя Антона Паўлавіча Чэхава пад кіраўніцтвам Алега Табакова (Масква, 2008 г.).
З’яўляецца аўтарам дзевяці інсцэніровак паводле твораў нацыянальнай беларускай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на конкурсах драматургіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Значны перыяд творчасці прысвечаны сцэнічным увасабленням нацыянальнай драматургіі і літаратуры – класічнай і сучаснай: ”Беларусь у фантастычных апавяданнях“ Яна Баршчэўскага, ”Балада пра каханне“ Васіля Быкава, ”Дзікае паляванне караля Стаха“ і ”Сны аб Беларусі“ па творах Уладзіміра Караткевіча, ”Апошнія сведкі“ Святланы Алексіевіч; ”Ветрагоны“ Уладзіслава Галубка, ”Раскіданае гняздо“ Янкі Купалы, ”Пан міністар“ Францішка Аляхновіча, ”Зацюканы апостал“ Андрэя Макаёнка, ”Свінтус грандыёзус“ Кандрата Крапівы.