Скончыла УА ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ у 2014 г., спецыяльнасць па дыплому: народная творчасць (тэатральная), арганізатар тэатральнай дзейнасці, рэжысёр, выкладчык.
Служыць у тэатры з 2014 г.
Асноўныя ролі: добрая чараўніца Стэла (”Таямніца вялікага Гудвіна“ А.Волкава), Кацяня (”Кошчын дом“ С.Маршака), Страказа (”Дзюймовачка“ Х.К.Андэрсена), Анёл (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), Душа, Птушка (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), Сялянка (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і М.Чарота), Паляўнічы (”Дзікае паляванне караля Стаха“ У.Караткевіча), Німфа (”Тарас на Парнасе“ С.Кавалёва), Дзяўчынка з кветкамі, Снегавік (”Мая маленькая чарадзейка“ О.Пройслера).