12 лютага ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшло мерапрыемства «День ТЮЗа в «Зубренке» ў межах праекта «Культурное событие».
Выхаванцы карпусоў «Звездный мир», «Озерный причал» і «Радужный круг» сталі актыўнымі ўдзельнікамі розных творчых інтэрактыўных пляцовак: «Белорусский государственный академический театр юного зрителя открывает занавес», «Секреты грима», «Внимание! Кастинг!», «Театральные профессии», віктарыны «Знатоки театра», конкурсу тэатральных афіш «Театр начинается с афиши» і выставы «Мир театра».
Выхаванцы карпусоў «Лесной дом» і «Солнечный город» падзяліліся сваім майстэрствам і талентам у конкурсе тэатральных пастановак «Спешите видеть!». Гледачу былі прадстаўленыя пастаноўкі ўрыўкаў з аповесцяў Васіля Быкава «Альпійская балада», Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», рамана А.С. Пушкіна «Евгений Онегин», казак. Ключавым мерапрыемствам дня стаў спектакль Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача «Время выбрало за них» па матывах серыі кніг «Пионеры-герои» і майстар-клас па маўленню і акцёрскаму разняволенню ад дырэктара тэатра, Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Аляксандраўны Паляковай-Макей. Фінальным мерапрыемствам стала дыялогавая пляцоўка «Великий дар творчества: радость и красота созидания» з акцёрамі тэатра, якія падрабязней распавялі пра сваю прафесію.
Крыніца: https://zubronok.by/ozubrenke/
?
10.03.2023
14 і 15 лютага адбыліся гастролі ТЮГа ў Гродзенскую абласную філармонію
10.03.2023
2 і 3 сакавіка Маскоўскі тэатр Юнага гледача паказаў два папулярныя спектаклі на сцэне беларускага ТЮГа.
06.03.2023
16 сакавіка спектакль «Шамаціла» замест 19:00 адбудзеца ў 15:00 у сувязі з вытворчай неабходнасцю.
05.03.2023
27 сакавіка ў 11:00 спектакль «Золушка» адмяняецца ў сувязі з вытворчай неабходнасцю.
20.02.2023
17 і 18 сакавіка сустракайце на сцэне ТЮГа Вялікалукскі драматычны тэатр!
26.01.2023
23 і 24 лютага ў 19:00 запрашаем на прэм’ерны спектакль «Пиковая дама», рэжысёр-пастаноўшчык Ксенія Самадурава
16.01.2023
14 лютага ў 19:00 запрашаем на святочны канцэрт савецкіх хітоў «Мосты любви» Гродзенскай філармоніі.