24 лістапада ў тэатры сумесна з БДПУ ім.М.Танка быў арганізаваны Тэатральны ўрок для маленькіх гледачоў па рускай народнай казцы «Царэўна-жабка». Урок накіраваны на тое, каб праверыць узровень разумення самастойнага прачытання казкі, пашырыць уяўленні навучэнцаў пра тэатр і тэатральныя прафесіі, прывіць цікаваць да кніг і тэатральнага мастацтва.
Студэнты БДПУ ім. Танка правялі інтэрактыўную праграму для дзяцей, загадвалі загадкі, таксама распавядалі цікавыя факты пра гісторыю тэатра, а напрыканцы правялі навучэнцаў у тэатральны музей. У музеі маленькіх гледачоў чакала сапраўдная Царэўна-жабка, артыстка тэатра Кацярына Крылова, якая выконвае гэту ролю ў аднайменным спектаклі. Яна паказала дзецям касцюмы і рэквізіт са спектакля, распавяла падрабязней пра нюансы працы артыста на сцэне, і запрасіла ўсіх паглядзець «Царэўну-жабку» ў ТЮГу, каб замацаваць усе веды з Тэатральнага ўрока. Навучэнцы ў адказ падаравалі артыстцы свае малюнкі-афішы спектакля «Царэўна-жабка» і зрабілі агульнае фота на памяць.
Сумесны Тэатральны ўрок быў арганізаваны ў межах дамовы аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж Тэатрам юнага гледача і БДПУ ім.М.Танка, якая была ўрачыста падпісаная 18 лістапада дырэктарам тэатра, Заслужанай артысткай РБ Верай Аляксандраўнай Паляковай-Макей і рэктарам БДПУ ім.М.Танка, доктарам педагагічных навук, прафесарам Аляксандрам Іванавічам Жуком.
?
26.01.2023
23 і 24 лютага ў 19:00 запрашаем на прэм’ерны спектакль «Пиковая дама», рэжысёр-пастаноўшчык Ксенія Самадурава
16.01.2023
14 лютага ў 19:00 запрашаем на святочны канцэрт савецкіх хітоў «Мосты любви» Гродзенскай філармоніі.
04.01.2023
2 і 3 сакавіка на сцэне Тэатра юнага гледача пройдуць гастролі «Театра РОСТА» (Москва).
15.12.2022
14 снежня ў ТЮГу адбылося сумеснае мерапрыемства з Мінскім гарадскім педагагічным каледжам.
14.12.2022
15 декабря в 19:00 вместо спектакля Театрального проекта «ТриТформаТ» «Каренина» состоится спектакль «Три сестры» в связи с производственной необходимостью.
13.12.2022
6 і 9 снежня ў ТЮГу сумесна з БДПУ ім.М.Танка адбыліся Тэатральныя ўрокі па казкам «Воўк і сямёра казлянят» і «Дзюймовачка».
07.12.2022
2 і 3 снежня тэатр-фестываль «Балтийский дом» паказаў на сцэне ТЮГа два спектаклі.
01.12.2022
Як прайшла выстава ўнікальных выданняў эпохі А.С.Пушкіна