BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Свята ў ТЮГу: прэм’ера спектакля і дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня ў тэатры адзначылі прэм’еру спектакля і Дзень абароны дзяцей.

1 чэрвеня ў Тэатры юнага гледача з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адмыслова перад прэм’ерай спектакля “Кентервильское привидение” адбыліся святочныя дабрачынныя мерапрыемствы, арганізаваныя Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзіцячым фондам ААН. У свяце таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Беларусі, а таксама іх сем'і. 

Перад спектаклем “Кентервильское привидение” ў фае тэатра адмыслова для маленькіх гледачоў была падрыхтавана забаўляльная інтэрактыўная праграма, арганізаваныя фотазоны, працавалі аніматары. Акрамя таго, дзеці маглі пачаставацца на дзіцячым фуршэце “Прысмакі народаў свету”, у межах якога пасольства Азербайджана, Венесуэлы, В'етнама, Індыі, Пакістана, Сірыі, Таджыкістана і Турцыі прадставілі свае нацыянальныя стравы.

На сцэне Тэатра юнага гледача адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прыемных падарункаў і сюрпрызаў, якія былі сабраныя падчас дабрачыннай акцыі супрацоўнікамі МЗС і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, дыпмісіямі замежных дзяржаў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, выхаванцам Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку, дзіцячаму дому №3 г.Мінска і Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, навучэнцам падшэфнай МЗС Перажырскай сярэдняй школы ім.А. Е. Гурыновіча.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў Беларусі на практыцы надаецца значная ўвага забеспячэнню і абароне законных правоў і інтарэсаў падрастаючага пакалення. Для кіраўніцтва краіны няўхільнай ісцінай заўсёды было і будзе разуменне, што шчаслівыя, здаровыя, адукаваныя і актыўныя дзеці – гэта стратэгічны рэсурс і залог устойлівага развіцця і дабрабыту дзяржавы. Акрамя таго, Уладзімір  Макей падзякаваў замежным дыпламатам за ўдзел у дабрачыннай акцыі і гатоўнасць на практыцы прадэманстраваць агульнасць намаганняў і імкненне да забеспячэння шчаслівага, бяспечнага і спакойнага дзяцінства для ўсіх без выключэння.

Калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача далучаецца да віншаванняў з Міжнародным днём абароны дзяцей. Бяспека і камфорт умоваў знаходжання ў тэатры – галоўная задача тэатра перад кожным чалавекам, і асабліва перад самым маленькім. ТЮГ першым знаёміць юных гледачоў са светам мастацтва, таму важна, каб дзеці атрымалі не толькі вялікае задавальненне, але і шмат карысці ад убачанага на сцэне. Яшчэ раз са святам і да сустрэчы ў тэатры! 

Крыніца: МЗС Беларусі

IНШЫЯ НАВIНЫ:


10.03.2023

«День ТЮЗа в «Зубрёнке»

12 лютага ў лагеры прайшоў паказ спектакля «Время выбрало за них»

Падрабязней ...

10.03.2023

Гастролі ў Гродна

14 і 15 лютага адбыліся гастролі ТЮГа ў Гродзенскую абласную філармонію

Падрабязней ...

10.03.2023

Нона Грышаева з гастролямі ў ТЮГу

2 і 3 сакавіка Маскоўскі тэатр Юнага гледача паказаў два папулярныя спектаклі на сцэне беларускага ТЮГа.

Падрабязней ...

06.03.2023

Увага! Змены ў раскладзе!

16 сакавіка спектакль «Шамаціла» замест 19:00 адбудзеца ў 15:00 у сувязі з вытворчай неабходнасцю.

Падрабязней ...

05.03.2023

Увага! Змены ў раскладзе!

27 сакавіка ў 11:00 спектакль «Золушка» адмяняецца ў сувязі з вытворчай неабходнасцю.

Падрабязней ...

01.03.2023

Пайшоў з жыцця Аляксей Дудараў

Выказваем шчырыя спачуванні.

Падрабязней ...

20.02.2023

Вялікія Лукі – гастролі ў ТЮГу

17 і 18 сакавіка сустракайце на сцэне ТЮГа Вялікалукскі драматычны тэатр!

Падрабязней ...

26.01.2023

«Пиковая дама» – прэм’ера ў ТЮГу!

23 і 24 лютага ў 19:00 запрашаем на прэм’ерны спектакль «Пиковая дама», рэжысёр-пастаноўшчык Ксенія Самадурава

Падрабязней ...