21 красавіка перад спектаклем «З нагоды мёртвых душ» адбылося мерапрыемства «З гісторыі бібліятэк», якое праводзіцца Тэатрам юнага гледача сумесна з супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі ім. Янкі Купалы г. Мінска ў межах праекта «Тэатр і бібліятэка: як кніга адкрывае тэатр». Мэтай праекта з'яўляецца паглыбленне ведаў моладзі па гісторыі стварэння розных збудаванняў для захаванняў кніг і спосабаў перадачы літаратуры наступным пакаленням.
Юныя гледачы (навучэнцы каледжаў і школ), а таксама дарослыя, якія прыйшлі на спектакль, паглядзелі відэапрэзентацыю «З гісторыі бібліятэк», дзе былі прадстаўлены розныя збудаванні для захаванняў кніг у свеце, пачынаючы са старажытных часоў і да сучаснасці. Таксама было расказана аб найбуйнейшай бібліятэцы нашай краіны – Нацыянальная бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
19.05.2022
21 мая ў 18:15 запрашаем паглядзець спектакль у Літаратурным музеі.
06.05.2022
З 6 па 8 чэрвеня ў Тэатры юнага гледача пройдуць гастролі Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Б. Басангава.
05.05.2022
30 мая ў 19:00 тэатральны праект «ТриТформаТ» пакажа на сцэне ТЮГа спектакль «Княжна Мери»!
30.04.2022
1 чэрвеня ў 10:30 і 14:00 адбудзецца прэм′ера спектакля "Кентэрвільскі прывід" 6+.
26.04.2022
14 і 15 красавіка адбылася музычная праграма ў межах праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
25.04.2022
З 27 красавіка да 24 чэрвеня ў Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры ладзіцца выстава творчых работ дэкаратараў ТЮГа.
20.04.2022
Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, не рэдкасць у Беларусі. Асабліва часта аб трагічных выпадках, звязаных з падзеннем малых з вокнаў ці з дахаў, можна пачуць у канцы вясны, улетку і ў пачатку восені.