BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


РАМЭА І ДЖУЛЬЕТА: ФАНТАЗІЯ МАСТАКА РУКАМІ ДЭКАРАТАРАЎ

З 27 красавіка да 24 чэрвеня ў Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры ладзіцца выстава творчых работ дэкаратараў ТЮГа.

З 27 красавіка да 24 чэрвеня ў Музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры ладзіцца выстава творчых работ дэкаратараў ТЮГа на прыкладзе спектакля «Рамэа і Джульета» пад кіраўніцтвам мастака-пастаноўшчыка і галоўнага мастака тэатра Ларысы Рулёвай.

Прэм’ера спектакля «Рамэа і Джульета» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылася 25 красавіка 2018 года. Разам з рэжысёрам спектакля Уладзімірам Савіцкім Ларыса Ільінічна заглыбілася ў гісторыю Уільяма Шэкспіра і кантэкст яе існавання, распрацавала макет спектакля, зрабіла эскізы касцюмаў і бутафорыі.

Экспазіцыя «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў» – прадстаўляе асобу Ларысы Рулёвай, яе ўважлівае стаўленне да кожнай дэталі і вялікі досвед, а таксама пераканаўча адлюстроўвае прафесійнасць і таленты майстроў-дэкаратараў ТЮГа, якія працавалі над спектаклем.

«У нас вельмі добрыя цэхі, якія збіраліся ў тэатры гадамі. Кожны ўмее штосьці такое, што іншы зрабіць не зможа,– кажа Ларыса Ільінічна і адразу ж дадае, – калі ты аднойчы прыходзіш сюды, адразу разумееш, што не можаш жыць без тэатра. Я люблю свае цэхі, і колькі б не працавала на іншых пляцоўках, заўсёды чакаю, калі вярнуся сюды

Ларыса Ільінічна Рулёва служыць ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача з 1980 года ў якасці мастака-пастаноўшчыка, два гады таму адзначыла 40-годдзе працы ў сценах ТЮГа. За гэты час па яе эскізах з’явіліся дэкарацыі і касцюмы больш як да сотні спектакляў. Акрамя таго, Ларыса Ільінічна зрабіла важкі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю праектнага рашэння па рэстаўрацыі Тэатра юнага гледача (2010 - 2015 гг.), адаптацыі на абноўленай сцэне спектакляў бягучага рэпертуару.

Творчая праца Ларысы Ільінічны – вялікі асабісты ўнёсак у развіццё ТЮГа. Спектаклі, створаныя па яе эскізах, з’яўляюцца сапраўдным узорам для маладых і ўжо дасведчаных мастакоў-пастаноўшчыкаў.

Выстава адлюстроўвае ўсе працэсы падрыхтоўкі спектакля мастаком і дэкаратарамі: ад эскізаў і макетаў да гатовых касцюмаў, элементаў дэкарацый сцэны і рэквізіту. Экспазіцыя працуе ў Музеі музычнай і тэатральнай культуры ў Музычным завулку, 5 з 10.00 да 17.30; выхадны ў нядзелю.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


19.05.2022

УВАГА! ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ!

10, 30 чэрвеня

Падрабязней ...

19.05.2022

«Казкі дзядзькі Якуба» на Ночы музеяў 2022!

21 мая ў 18:15 запрашаем паглядзець спектакль у Літаратурным музеі.

Падрабязней ...

06.05.2022

«Сказка о царе Салтане» – гастролі ў ТЮГу.

З 6 па 8 чэрвеня ў Тэатры юнага гледача пройдуць гастролі Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Б. Басангава.

Падрабязней ...

05.05.2022

«Княжна Мери» – на сцэне ТЮГа!

30 мая ў 19:00 тэатральны праект «ТриТформаТ» пакажа на сцэне ТЮГа спектакль «Княжна Мери»!

Падрабязней ...

30.04.2022

Кентэрвільскі прывід – прэм′ера!

1 чэрвеня ў 10:30 і 14:00 адбудзецца прэм′ера спектакля "Кентэрвільскі прывід" 6+.

Падрабязней ...

26.04.2022

Музычныя вечары ў тэатры

14 і 15 красавіка адбылася музычная праграма ў межах праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Падрабязней ...

26.04.2022

З гісторыі бібліятэк…

21 красавіка перад спектаклем адбылося мерапрыемства сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай ім. Янкі Купалы.

Падрабязней ...

20.04.2022

МНС нагадвае аб небяспецы выпадзення дзяцей з вокнаў

Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, не рэдкасць у Беларусі. Асабліва часта аб трагічных выпадках, звязаных з падзеннем малых з вокнаў ці з дахаў, можна пачуць у канцы вясны, улетку і ў пачатку восені.

Падрабязней ...