У час дэкадніка работнікі МНС правядуць адрасную пажарна-прафілактычную работу ў домаўладаннях (кватэрах) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, сем'ях у сацыяльна-небяспечным становішчы і беспрацоўных грамадзян.
У ходзе работы ў жыллёвым фондзе работнікі МНС звернуць асаблівую ўвагу на стан ацяпляльных прыбораў, факты пакідання дзяцей без нагляду, выкарыстанне жылля для мэт распівання спіртных напіткаў, збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Таксама работнікі МНС будуць звяртаць увагу на абмежаванне доступу старонніх асоб у падвальныя і тэхнічныя памяшканні шматкватэрных жылых дамоў, неэксплутаваныя будынкі.
Для інфармавання насельніцтва на інфармацыйных стэндах і ўваходных групах шматкватэрных жылых дамоў, аб'ектах гандлю, устаноў адукацыі і аховы здароўя будуць размешчаны актуальныя памяткі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Пажарна-прафілактычная работа будзе праведзена сумесна з суб'ектамі прафілактыкі і асветлена ў СМІ.
22.06.2022
16 чэрвеня ў ДК Маладзечна ТЮГ паказаў «Муху-цакауху».
22.06.2022
18 чэрвеня ва ўнутраным дворыку гатэлю «Манастырскі» ТЮГ паказаў прэм’еру спектакля.
14.06.2022
Успамінаем простыя правілы разам з ратавальнікамі.
13.06.2022
10 чэрвеня ў ТЮГу адбылося мерапрыемства «Вучымся адпачываць бяспечна» сумесна з РАНС Ленінскага раёна.
10.06.2022
9 чэрвеня адбылося мерапрыемства «Наша спадчына» ў межах культурна-адукацыйнага праекта «Экалогія і культура пад дэвізам «Любі, захоўвай свой родны край».
09.06.2022
22 чэрвеня ў 19:00 у тэатры адбудзецца прэм’ера музычнага спектакля паводле аповесці В.Быкава «Альпійская балада». Рэжысёр: Таццяна Самбук (Масква).
08.06.2022
30 мая ТЮГ паказаў спектакль «Мая маленькая чарадзейка» на сцэне Гродзенскай філармоніі.
08.06.2022
16 чэрвеня ў 19:00 тэатральны праект «ТриТформаТ» пакажа на сцэне ТЮГа спектакль «Вишнёвый sad» 12+!