BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Гастролi Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава

З 2 па 4 чэрвеня 2021 года Тэатр юнага гледача прымаў гасцей з Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава (Рэспубліка Калмыкія, Расія)

Калектыў Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава прывёз у Мінск яскравы спектакль для дзяцей – «Приключения храброго Айты», які маленькія гледачы маглі паглядзець з 2 па 4 чэрвеня. Гэта былі гастролі ў межах супрацоўніцтва абодвух тэатраў.

Падчас гастроляў для дэлегацыі была праведзена аглядная экскурсія па Мінску, калектыў завітаў у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку (таксама паглядзеў на Мінск з агляднай пляцоўцы). 

Пасля апошняга спектакля адбылася ўрачыстае мерапрыемства – уручэнне лістоў падзякі. Так, Начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Пятровіч Брэль уручыў падзяку дырэктару Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава Галіне Барысаўне Шураевай, калектыў тэатра атрымаў падзячнае пісьмо ад Мінгарвыканкама, а таксама карціну ад самога Тэатра юнага гледача (мастак Дар’я Волкава), якая сімвалізуе адносіны паміж абодвума тэатрамі.

Нагадаем, што сёлета, у красавіку, трупа Тэатра юнага гледача таксама завітала ў Калмыкію з абменнымі гастролямі са спектаклям «Кот у ботах». Напрыканцы паездкі абодвума тэатрамі быў падпісаны мемарандум аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця тэатральнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Калмыкія (Расійская Федэрацыя) шляхам арганізацыі і правядзення абменных гастроляў, абмена артыстамі, рэжысёрамі і творчымі выканаўчымі калектывамі, экспертамі ў галіне тэатральнага мастацтва, сумеснага правядзення майстар-класаў, семінараў і творчых лабараторый, а таксама ўдзелу тэатраў у тэатральных конкурсах і фестывалях. 

?

Со 2 по 4 июня 2021 года Театр юного зрителя принимал гостей из Национального драматического театра. Б. Басангова (Республика Калмыкия, Россия)

 

Коллектив Национального драматического театра. Б. Басангова привез в Минск яркий детский спектакль – «Приключения храброго Айты», который юные зрители могли посмотреть со 2 по 4 июня. Это были гастроли в рамках сотрудничества двух театров.

 

Во время гастролей для делегации была проведена обзорная экскурсия по Минску, коллектив посетил Музей истории Великой Отечественной войны и Национальную библиотеку.

После последнего спектакля состоялось торжественное вручение писем благодарности: начальник управления культуры Мингорисполкома Виталий Петрович Брель вручил благодарность директору Национального драматического театра им. Б. Басангова Галине Борисовне Шураевой. А коллектив театра получил благодарственное письмо от Мингорисполкома, а также картину от самого театра юного зрителя (художник Дарья Волкова), символизирующую отношения между двумя театрами.

 

Напомним, что в этом году, в апреле, труппа Театра юного зрителя также посетила Калмыкию с обменными гастролями со спектаклем «Кот в сапогах». В конце поездки театрами был подписан меморандум о взаимовыгодном сотрудничестве. Подписание документа направлено на создание благоприятных условий для развития театрального искусства на территории Республики Беларусь и Республики Калмыкия (Российская Федерация) путем организации и проведения обменных гастролей, обмена артистами, режиссерами и творческими исполнительными коллективами, экспертами в области театрального искусства, совместного проведения мастер-классов, семинаров и творческих лабораторий, а также участия театров в театральных конкурсах и фестивалях.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


29.06.2021

3 ліпеня – ТЮГ віншуе са святам!

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Падрабязней ...

14.06.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

15 чэрвеня

Падрабязней ...

04.06.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

7 чэрвеня спектакль адмяняецца.

Падрабязней ...

25.05.2021

Гастролі ў ТЮГу!

З 2 па 4 чэрвеня ў ТЮГу можна паглядзець казку «Приключения храброго Айты» 6+ (Калмыкія).

Падрабязней ...

19.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

21 мая ў 18:00 адбудзецца спектакль «Беларускія вадэвілі».

Падрабязней ...

14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

15 і 16 мая – прэм’ера спектакля «Красная шапочка и три веселых поросенка»!

Падрабязней ...

14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

З 14 па 16 мая спектакль «Приключения храброго Айты» адмяняецца.

Падрабязней ...

05.05.2021

Віншуем з Днём Перамогі!

5 і 8 мая адмыслова да Дня Перамогі ТЮГ падрыхтаваў святочную праграму для ветэранаў.

Падрабязней ...