BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Нашы гастролі ў Калмыкіі

У красавіку ТЮГ з’ездзіў на гастролі ў Нацыянальны драматычны тэатр ім. Б. Басангава ў Элісту.

З 7 па 9 красавіка адбыліся паказы спектакля «Кот у ботах» (Шарль Пэро, рэж. Уладзімір Савіцкі) Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача на сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. Б. Басангава (Калмыкія, Расія). Гэта ўжо другія абменныя гастролі паміж тэатрамі.

Напрыканцы гастроляў на сцэне Нацыянальнага тэатра абодвума тэатрамі быў падпісаны мемарандум аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця тэатральнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Калмыкія (Расійская Федэрацыя) шляхам арганізацыі і правядзення абменных гастроляў, майстар-класаў, семінараў і творчых лабараторый, а таксама ўдзелу тэатраў у тэатральных конкурсах і фестывалях. 

Так, ужо 14, 15 і 16 мая Нацыянальны драматычны тэатр ім. Б. Басангава прывязе ў ТЮГ сваю казку – «Приключения храброго Айты», спектакль паводле калмыцкіх казак аўтара п’есы і рэжысёра-пастаноўшчыка Сяргея Бурлачэнка (Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Калмыкія).

IНШЫЯ НАВIНЫ:


14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

15 і 16 мая – прэм’ера спектакля «Красная шапочка и три веселых поросенка»!

Падрабязней ...

14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

З 14 па 16 мая спектакль «Приключения храброго Айты» адмяняецца.

Падрабязней ...

05.05.2021

Віншуем з Днём Перамогі!

5 і 8 мая адмыслова да Дня Перамогі ТЮГ падрыхтаваў святочную праграму для ветэранаў.

Падрабязней ...

04.05.2021

Увага! Удакладняем умовы карыстання нашай інфармацыяй.

Падрабязней чытайце ў навіне.

Падрабязней ...

17.04.2021

Гастролі ў ТЮГу!

З 14 па 16 мая ў ТЮГу можна паглядзець казку «Приключения храброго Айты» 6+ (Калмыкія).

Падрабязней ...

13.04.2021

«Шамаціла» — прэм?ера!

15 красавіка ў 19:00 адбудзецца прэм’ера спектакля «Шамаціла» 16+.

Падрабязней ...

13.04.2021

Не пакідайце дзяцей адных!

Папярэджанне траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах

Падрабязней ...

07.04.2021

«Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць» – новая выстава ў ТЮГу

Да 30 красавіка ў тэатры працуе літаратурна-дакументальная выстава «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць».

Падрабязней ...