BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Адкрылася выстава да 65-годдзя ТЮГа!

5 красавіка ў Музеі гісторыі музычнай і тэатральная культуры адкрылася выстава «ТЮГ – тэатр новага пакалення».

Сёлета Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача адзначае падвоены юбілей – 90 гадоў з часу адкрыцця першага і 65 – з часу адкрыцця другога: гісторыю нашага ТЮГа разарвала Другая сусветная вайна. Да гэтых святочных датаў калектыў тэатра пры падтрымцы Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прапануе выставу «Тэатр новага пакалення».

Беларускі ТЮГ досыць сціплы і па колькасці артыстаў трупы (іх 40 чалавек), і па колькасці глядацкіх месцаў (323). Рэпертуар тэатра складаюць спектаклі па творах нацыянальнай і сусветнай класікі: казкі, чароўныя гісторыі, пастаноўкі сацыяльнага гучання, а таксама творы, уключаныя ў школьную праграму. ТЮГ – тэатр для дзяцей з бацькамі, які прапануе спектаклі і мерапрыемствы на беларускай мове.

У экспазіцыі прадстаўлены тэатральны рэквізіт са спектакляў розных гадоў, сцэнічныя касцюмы, а таксама вялікі архіў друкаваных матэрыялаў (праграмкі, афішы мінулых і сучасных спектакляў).

Першы Тэатр юнага гледача быў створаны ў Мінску у 1931 г. энтузіястам тэатральнай справы Мікалаем Кавязіным. У 1937 г. тэатр узначаліў знакаміты рэжысёр і педагог Еўсцігней Міровіч. Малады калектыў увайшоў у лік лепшых тэатраў краіны, якія паказвалі свае спектаклі на Усесаюзным аглядзе тэатраў для дзяцей у Маскве. Вялікая Айчынная вайна спыніла работу тэатра і раскідала калектыў. У Мінскім гета загінулі М. Зораў, акцёры П. Басінкевіч і Л. Фрыдман, на фронце – В. Чамялоў.

У 1949 г. пра неабходнасць аднаўлення ТЮГа нагадала пісьменніца, дзеяч культуры Зінаіда Бандарына, выступіўшы ў газеце «Літаратура і мастацтва» 8 кастрычніка з артыкулам «Тэатральнае мастацтва дзецям». Яна пісала: «У перыяд Вялікай Айчыннай вайны некаторыя тэатры юных гледачоў вымушаны былі часова расфарміравацца. Аднак у першыя пасляваенныя гады яны аднавілі сваю дзейнасць… Ва ўсіх саюзных рэспубліках працуюць… Усім вядома, што і ў Мінску да вайны быў ТЮГ, які на ўсесаюзным аглядзе дзіцячых тэатраў заняў адно з першых месц… абслугоўваў дзясяткі тысяч юных гледачоў. Узнікае пытанне, чаму да гэтага часу ён не аднаўляе сваю дзейнасць?.. А шматлікія юныя гледачы пазбаўлены дзіцячага тэатра.»

22 верасня 1955 г. быў падпісаны загад Міністра культуры БССР Р.Я. Кісялёва аб стварэнні Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Уладзімір Стэльмах, які быў прызначаны дырэктарам тэатра (у даваенным ТЮГу ён служыў артыстам і загадваў літаратурнай часткай), вельмі хацеў, каб не парывалася сувязь з даваенным тэатрам, каб сучасны стаў працягам яго дзейнасці. Але на той час пераважылі довады на карысць новага жыцця ТЮГа: маўляў, у тэатра новы мастацкі кіраўнік (Любоў Мазалеўская) і новы калектыў (аснову трупы склалі выпускнікі яе курса Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута).

Натхняльнікам і галоўным рэжысёрам тэатра стала Любоў Мазалеўская. Урачыстае адкрыццё адбылося 8 красавіка 1956 года ўрыўкамі з спектакляў «Горад майстроў» Т. Кабэ, «Каханне Ані Бярозка» У. Пістоленка і інсцэніроўка рамана Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь».

З 1956 па 2015 гг. у тэатры было пастаўлена больш за трыста спектакляў. Пасля рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка Тэатр юнага гледача захаваў статус помніка архітэктуры і зараз мае лепшае тэхнічнае абсталяванне.

За апошнія 5 гадоў адметнай з’явай айчыннага тэатральнага мастацтва зрабіліся спектаклі для дзяцей і моладзі «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча, «Не па сваёй ахвоце лекар» Мальера, «З нагоды мёртвых душ» А. Жвалеўскага, Я. Пастэрнак і А. Баркара, «Муха-цакатуха» К. Чукоўскага, «Казкі дзядзькі Якуба» Я. Коласа, а таксама цыкл спектакляў па творах беларускіх пісьменнікаў «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі, ладзіць дабрачынныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку і папулярызацыю дзіцячай і моладзевай творчасці, нацыянальнай культуры.

IНШЫЯ НАВIНЫ:


14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

15 і 16 мая – прэм’ера спектакля «Красная шапочка и три веселых поросенка»!

Падрабязней ...

14.05.2021

Увага! Змены ў раскладзе!

З 14 па 16 мая спектакль «Приключения храброго Айты» адмяняецца.

Падрабязней ...

05.05.2021

Віншуем з Днём Перамогі!

5 і 8 мая адмыслова да Дня Перамогі ТЮГ падрыхтаваў святочную праграму для ветэранаў.

Падрабязней ...

04.05.2021

Увага! Удакладняем умовы карыстання нашай інфармацыяй.

Падрабязней чытайце ў навіне.

Падрабязней ...

01.05.2021

Нашы гастролі ў Калмыкіі

У красавіку ТЮГ з’ездзіў на гастролі ў Нацыянальны драматычны тэатр ім. Б. Басангава ў Элісту.

Падрабязней ...

17.04.2021

Гастролі ў ТЮГу!

З 14 па 16 мая ў ТЮГу можна паглядзець казку «Приключения храброго Айты» 6+ (Калмыкія).

Падрабязней ...

13.04.2021

«Шамаціла» — прэм?ера!

15 красавіка ў 19:00 адбудзецца прэм’ера спектакля «Шамаціла» 16+.

Падрабязней ...

13.04.2021

Не пакідайце дзяцей адных!

Папярэджанне траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах

Падрабязней ...